Адкрыццё выставы “Ручнікі Панямоння”

Вярнуцца да падзей
15 Кастрычнік

З 13 кастрычніка 2017 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Ручнікі Панямоння”, створаная са збораў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Выстаўка знаёміць з выдатнай з’явай нацыянальнай культуры Беларусі – традыцыйным беларускім ручніком.

У экспазіцыі выстаўкі размешчана калекцыя ўтылітарна-бытавых, абрадавых і святочна-дэкаратыўных ручнікоў Панямоння канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст. Прадстаўленыя на выстаўцы ручнікі адрозніваюцца мясцовым каларытам, формай і размяшчэннем узору, тэхнікай выканання. Ручнікі Панямоння вызначае стрыманая колеравая гама, манахромнасць, вертыкальная накіраванасць, багацце дробнаўзорыстай тэкстыльнай фактуры, арганічнае спалучэнне тэхнікі выканання і матэрыялу.

Частка экспазіцыі выстаўкі дэманструе выкарыстанне ручніка ў вясельнай абраднасці Панямоння.

Выстаўка працуе з 13.10.2017 г. штодзённа (акрамя панядзелка)

з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37

Музейны занятак (група 25 чалавек) – 5.00 руб.

Уваходныя білеты для школьнікаў – 30 кап.

Тэлефон для даведак 72 – 16 – 69.