У Новым замку прайшоў баль навучэнцаў школы № 47 г. Гомеля

Вярнуцца да падзей
11 люты

Напярэдадні Дня Святога Валянціна наш горад наведала творчая група школьнікаў ДУА «Сярэдняя школа № 47 г. Гомеля». Яны прыехалі ў Гродна ў рамках праекта «Балы па замках Беларусі». Але перш чым закружыць у віхры танца ў сценах Новага замка іх чакала насычаная праграма.

Яны прайшліся па старых вуліцах горада, даведаліся пра яго багатую гісторыю і культуру, наведалі ўнікальныя помнікі архітэктуры. У рамках знаёмства з горадам Гродна, яны таксама пабывалі ў экспазіцыях Старога і Новага замкаў.

Крыху адпачнуўшы, танцоры сабраліся ў Сенатарскай зале, дзе ў хуткім часе адкрыўся баль, прысвечаны Дню ўсіх закаханых. Хлопцы і дзяўчаты спявалі, гулялі і, вядома ж, шмат танцавалі. Паланэз, вальс, полька, контрданс, гуарача, лендлер-алеман – усе гэтыя танцы і не толькі ўбачылі госці музея, якія зазірнулі на баль.