Адкрыццё выставы твораў Студыі ваенных мастакоў “Айчыне служым”

Вярнуцца да падзей
17 Чэрвень

16 чэрвеня ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё выставы твораў Студыі ваенных мастакоў “Айчыне служым”.

Сярод аўтараў, чые творы экспануюцца на выставе, гучаць імёны народнага мастака Рэспублікі Беларусь Г.Г. Паплаўскага, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь М.А. Апіёка, Л.А. Дударэнка, У.В. Уродніча, У.Ц. Гардзеенка, Г.В. Лойка. Увазе гледачоў прадстаўлена каля 30 жывапісных твораў розных жанраў. Акрамя таго, экспазіцыя дапоўнена скульптурамі У.В. Церабуна і графічнымі лістамі А.Р. Захарава з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.