Дзень памяці і смутку 22 чэрвеня 2021 года – 80-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Вярнуцца да падзей
22 Чэрвень

У Беларусі сёння адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы Дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Пачалася рэалізацыя плана “Барбароса”, згодна з якім нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала правесці вокамгненную вайну і адным ударам разграміць СССР. У гады вайны на франтах Вялікай Айчыннай змагаліся больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара-памяць пра іх будзе жыць вечна.

Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея ўшанавалі хвілінай маўчання памяць усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.