Адкрыццё выставы Кастуся Качана «Радзімаю зачараваны» ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
6 красавік

10 красавіка ў 16:00 у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы беларускага мастака Кастуся Качана «Радзімаю зачараваны». У экспазціі будуць прадстаўлена каля 60 прац мастака, якія адлюстроўваюць прыгажосць нашай Радзімы.

Кастусь Качан нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Лаўрышава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1977 па 1980 гг. з’яўляўся вольным слухачом Беларускай Акадэміі мастацтваў. З 1980 года пачаў актыўна ўдзельнічаць ў рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаўках. З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў з 1987 г.

Мастак працуе ў станковым жывапісу ў жанрах пейзажу і нацюрморту. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Доме-музеі Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку, у прыватных калекцыях Германіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Сербіі, Аўстрыі, Францыі, Італіі, ЗША, Турцыі, Паўднёвай Карэі, Кітая, В’етнама, Мексікі і інш.