Ноч у Музеі – 2019

Вярнуцца да падзей
7 красавік

Галоўная падзея года – НОЧ У МУЗЕІ – 2019!
Сябры! Крыху больш за месяц застаецца да галоўнай музейнай падзеі, якая адбудзецца ў Новым замку 17 мая (пятніца) а 21 гадзіне. Інфармацыя наконт праграмы і кошту квіткоў з’явіцца пазней.
Увага! Сярод удзельнікаў нашай афіцыйнай суполкі ВКонтакте (vk.com/museumgrodno) адбудзецца розыгрыш 10 бясплатных квіткоў на Ноч у музеі.
Розыгрыш стартуе 17 красавіка, а ўжо праз два тыдні, 1 мая, мы падвядзем вынікі!
Сачыце за аднаўленнем інфармацыі і падрабязнасцямі аб мерапрыемстве на нашым сайце і ў сацыяльных сетках!