24 студзеня мы пачалі прыём заявак на ўдзел у выставе “Арт-панарама – 2022. Маладыя мастакі Беларусі”, які працягнецца да 27 сакавіка.
Запрашаем прыняць удзел у выставе мастакоў ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць мастацкую адукацыю, ці з’яўляюцца студэнтамі вышэйшых мастацкіх навучальных устаноў.
Да ўдзелу ў выставе прымаюцца не болей пяці твораў ад кожнага аўтара. Фотаздымкі твораў павінны быць прадстаўлены ў фармаце JPEG з памерам 300 КB і ўтрымліваць наступную інфармацыю: назва, матэрыял, тэхніка, год і месца стварэння, памер.
Падрабязныя ўмовы ўдзела ў выставе змешчаны ў палажэнні.