21 мая Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей адсвяткаваў акцыю “Ноч музеяў”. У гэтым годзе мерапрыемства было прысвечана дэтэктыўным гісторыям.
Адкрыў свята музычны калектыў “КВАРТА”, які захапіў усіх ігрой на скрыпках. Пасля ўступнага слова дырэктара музея Кітурка Юрыя Віктаравіча пачаўся прагляд фільма “Прыгоды экспаната”. Госці таксама маглі праявіць сябе ў квэсце “У пошуках скарбу”, пагуляць у настольныя гульні ад “Hobby Games”, адчуць сябе дэтэктывамі на майстар-класах “Дактыласкапія” і “Стварэнне фотаробата”. Кульмінацыяй вечара стаў выступ кавер-бэнда “Hit Hunter” і DJ “Sekone100”.
Выказваем падзяку юрыдычнаму факультэту Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, музычнаму калектыву “КВАРТА” Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і ўсім тым, хто дапамагаў нашаму музею ў арганiзацыi гэтага мерапрыемства.
Дзякуй, што правялі гэты вечар з намі!