Адзіны дзень інфармавання

Вярнуцца да падзей
16 Верасень

17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца важнае і значнае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гістарычнай асновай Дня народнага адзінства стала аб’яднанне БССР і Заходняй Беларусі ў 1939 г.

Напярэдадні свята ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму: «Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару».

На мерапрыемстве выступіла намеснік дырэктара па навуковай рабоце музея А.І. Рапінчук.

Малодшы навуковы супрацоўнік, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі музея В. Ю. Жалязняк падзялілася інфармацыйнымі матэрыяламі УУС Гродзенскага аблвыканкама аб мерах процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму, а таксама прафілактыцы ўключэння моладзі ў здзяйсненне кіберзлачынстваў (матэрыялы).

Навуковы супрацоўнік музея А.І. Грэсь правёў экскурсію па часовай экспазіцыі «Мы верылі, што прыйдзе час нашага вызвалення…».