Часовая экспазіцыя “Бо ў сэрцах гарыць яе след…”

Вярнуцца да падзей
16 Верасень

У Музеі Максіма Багдановіча з 15 верасня працуе часовая экспазіцыя “Бо ў сэрцах гарыць яе след…”, прымеркаваная да Дня маці і Дня памяці Марыі Апанасаўны Багдановіч (22.02(?).1869–04.10.1896).

Экспазіцыя раскрывае вобраз маці як адзін з найбольш глыбокіх і шматгранных у літаратуры – ад увасаблення ідэалу і трагізму да камічных фарбаў. Праз светлы вобраз Марыі Апанасаўны Багдановіч і творчасць майстроў слова: Я. Купалы, Я. Коласа, Р. Барадуліна, П. Броўкі, Л. Ялоўчык і іншых пісьменнікаў, паказваецца ўся глыбіня тэмы мацярынства і тое, як вобраз маці яднае розныя эпохі, лёсы і творчыя шляхі.

Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены:

  • -выданні твораў і анталогіі беларускай літаратуры: зборнікі “Беларуская балада” (1978 г.), “Анталогія беларускай паэзіі” (1993 г.); кнігі П. Броўкі “Збор твораў” (1957 г.), Р. Барадуліна “У неба пехатою” (2014 г.), М. Багдановіча “Інтымны дзённік” (2006 г.), М. Багдановіч “Уочи Божиhа” на сербскай мове (Белград, 2019 г.) і інш.;
  • -архіўныя фотаздымкі: партрэты Л. Ялоўчык (1936, 1961 гг.), фотаздымак А. Карпюка з маці на вуліцы Гродна (1980-я гг.);
  • -копія артыкула Марыі  Багдановіч “Напярэдадні Калядаў” (1893 г.);
  • -франтавы ліст А. Карпюка да бацькоў (1945 г.), машынапісны чарнавік апавядання Л. Ялоўчык “Маці мая” з аўтарскімі праўкамі (1974 г.);

Запрашаем на выстаўку!

 Музей працуе з 10.00 да 19.00, каса да 18.00, панядзелак – выхадны.