10 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму: «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах».
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.І. Рапінчук расказала супрацоўнікам пра бяспечныя паводзіны ў сетцы Інтэрнэт, кібербяспецы і прафілактыцы кіберзлачыннасці, пра бяспечныя паводзіны людзей на вадзе, у лесе і на дарогах.

