Мерапрыемства “Паштоўка з гісторыяй”

Вярнуцца да падзей
13 Ліпень

11 ліпеня ў Новым замку адбылося мерапрыемства “Паштоўка з гісторыяй”, прысвечанае дзіўнаму свету посткросінгу — міжнароднага анлайн-праекта, які аб’ядноўвае людзей з самых розных куткоў планеты праз абмен паштоўкамі.

Удзельнікі мерапрыемства:

  • – Даведаліся пра цікаўныя факты з жыцця і дзейнасці гістарычных асоб;
  • – Сваімі рукамі стварылі ўнікальныя паштоўкі ў тэхніцы скрапбукінг;
  • – Вырабілі тэматычныя канверты, годныя самых цікавых гісторый.

Дзякуем усім, хто правёў гэты дзень з намі! Спадзяемся, што створаныя паштоўкі хутка адправяцца ў падарожжа і пацешаць сваіх адрасатаў.

Да новых сустрэч у музеі!