Афіцыйная дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі

Вярнуцца да падзей
5 Чэрвень

У рамках правядзення мерапрыемстваў ХV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур 5 чэрвеня Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей наведалі прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У ходзе перагавораў прадстаўнікоў двух бакоў былі вызначаны шляхі міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў галіне музейнай справы паміж Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем і Музеем кітайскай керамікі дынастыі Сунь у Сычуане.