Выстаўка “Да 30-годдзя Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур”

Вярнуцца да падзей
2 Чэрвень

У Новым замку з 2 па 7 чэрвеня будзе працаваць часовая экспазіцыя “Да 30-годдзя Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур”!

Для Беларусі гэта культурнае мерапрыемства стала сапраўдным сімвалам адзінства, сяброўства і мірнага суіснавання прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей.

На часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены ўнікальныя артэфакты з гісторыі фестывалю: рарытэтныя афішы і праграмы, якія адлюстроўваюць эвалюцыю свята, эксклюзіўныя падарункі, прывезеныя дэлегацыямі з розных куткоў свету, а таксама сувенірныя вырабы шклозавода “Нёман”.