Акцыя «Калядныя сустрэчы ў музеі»

Вярнуцца да падзей
18 снежань

Увага! Акцыя! Паважаныя сябры! Напярэдадні Раства і Новага года мы з вялікім задавальненнем запрашаем вас разам з намі адчуць набліжэнне зімовых святаў, перанесціся ў дзяцінства і стварыць сабе сапраўдны святочны настрой! А дапамогуць вам у гэтым «Калядныя сустрэчы ў музеі», святочная акцыя, якая пачнецца з 13.12.2018г. У рамках акцыі запрашаем наведаць наступныя мерапрыемствы:

– Занятак-гульня «Што такое Новы год?» у Новым замку.

– Інтэрактыўны занятак «Каляды ў музеі» у Старым замку.

– Паказ Батлейкі  «Раство Хрыстова» у Новым замку.

– Ранішнік «Казкі для Дзеда Мароза»  у Новым замку.

– Гульнёва-забаўляльная праграма «Зімовае падарожжа» у Новым замку.

Акцыя «Калядныя сустрэчы ў музеі»

13.12.2018г. – 13.01.2019г.

  1. Занятак «Што такое Новы год?» у Новым замку. Кошт уваходнага квітка для аднаго чалавека – 1 руб. 50 кап. Для груп ад 7 да 25 чалавек.
  2. Занятак «Каляды ў музеі» у Старым замку. Кошт уваходнага квітка для аднаго чалавека – 1 руб. 50 кап. Для груп ад 7 да 25 чалавек.
  3. Паказ Батлейкі «Раство Хрыстова» у Новым замку. Кошт уваходнага квітка для аднаго чалавека – 1 руб. 50 кап. Для груп ад 10 да 50 чалавек.
  4. Ранішнік «Казкі для Дзеда Мароза» у Новым замку. Кошт уваходнага квітка для аднаго чалавека – 1 руб. 50 кап. Для груп ад 20 да 50 чалавек.
  5. Гульнёва-забаўляльная праграма «Зімовае падарожжа» у Новым замку. Кошт уваходнага квітка для аднаго чалавека – 1 руб. 50 кап. Для груп ад 7 да 15 чалавек.