Партрэты ў дар музею

Вярнуцца да падзей
19 снежань

Напрыканцы года наш музей атрымаў у дар два мастацкія творы – партрэт караля Стэфана Баторыя і партрэт яго жонкі Анны Ягелонкі.  Партрэты з’яўляюцца копіямі парсунаў XVI ст. Творы выкананы знакамітым мінскім мастаком Віктарам Варанкевічам, а мецэнатам выступіў беларускі прадпрымальнік Аляксандр Рудовіч. У бліжэйшы час партрэты будуць змешчаны ў пастаяннай экспазіцыі музея.