Выстаўка «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў»

Вярнуцца да падзей
27 люты

З 25 лютага 2023 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы працуе калектыўная выстаўка “Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў”.

Экспазіцыя выстаўкі пазнаёміць з народными традыцыямі веснавых святаў Гукання вясны, Саракоў, Благавешчання, Камаедзіцы, Вялікадня, Юр’я.

З фондавых калекцый музея будуць прадстаўлены: калектыўны твор “Жаўрукі прыляцелі” гуртка вышыўкі А.Кавалеўскай “Паэзія ў нітках”, велікодныя вербы майстрыхі Д.Д.Кавалёнак, абразы ХІХ ст., птушкі з тканіны, паперы, гліны, саломы, абрадавыя атрыбуты.

На выстаўцы будуць экспанавацца таксама жывапісныя працы самадзейнай мастачкі Л.М.Шпектаравай, карціны ў тэхніцы “ваўняная акварэль” А.В.Панас, вырабы з тканіны В.П.Сідлярэвіч, керамічныя цацкі навучэнцаў узорнай студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна” пад кіраўніцтвам С.М.Круглаполавай (ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” г.Гродна).