Акцыя “Запрасі маму ў музей!”, прымеркаваная да Дня Маці

Вярнуцца да падзей
12 Кастрычнік

Шаноўныя сябры, дзеці і іх матулі! 14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца самы пяшчотны і добры дзень – Дзень Маці.
Наш музей таксама далучаецца да святкавання гэтага дня і запрашае прыняць удзел у акцыі “Запрасі маму ў музей!”
Усё, што вам трэба зрабіць, – гэта прыйсці ў музей разам з матуляй, набыць квіток для сябе, а мама наведае музей бясплатна!
Акцыя дзейнічае 14 кастрычніка 2018 г. (нядзеля) у Новым і Старым замках, Музеі Максіма Багдановіча і Музеі гісторыі Гарадніцы (пастаянная экспазіцыя і часовыя выстаўкі).
У акцыі могуць прыняць удзел наведвальнікі ўсіх узростаў!
Даведкі па тэл. 71-86-88 (Новы замак), 72-18-51 (Стары замак), 72-22-54 (Музей Максіма Багдановіча), 72-16-69 (Музей гісторыі Гарадніцы).
Чакаем вас!