Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Гэта прафесійнае свята больш за 65 тысяч беларусаў – акцёры і паэты, пісьменнікі і мастакі, музыканты, працаўнікі музеяў і выставачных залаў, кіраўнікі творчых калектываў.
Гэты прафесійнае свята было заснавана паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”.
За шматвяковую гісторыю беларускі народ стварыў багатую самабытную культурную спадчыну. Беларусь валодае унікальным гісторыка-культурным патэнцыялам, прадстаўленым аб’ектамі архітэктуры, горадабудаўніцтва, мастацтва, археалогіі, паркавымі комплексамі, музейнымі калекцыямі і кніжнымі зборамі. У краіне налічваецца больш за 15 тысяч помнікаў гісторыі.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей віншуе ўсіх работнікаў культуры з прафесійным святам! Жадаем аптымізму і энтузіязму ў працы, новых творчых ідэй і магчымасцяў, дасягнення жаданых вынікаў і прызнання ў вашай справе!