Анонс адкрыцця выстаўкі

Вярнуцца да падзей
2 люты

З 13 лютага 2026 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы пачне працу выстаўка “На хвалях памяці”, падрыхтаваную майстрам па мастацкай апрацоўцы скуры Таццянай Аляксееўнай Пярвухінай.

На выстаўцы будзе прадстаўлена скураная пластыка майстэрні Пярвухіных: насценныя пано і карціны, “апранутыя” у скуру бутэлькі і вазы, пераплёты для кніг і альбомаў, кветкавыя кампазіцыі, жаночыя ўпрыгажэнні і іншыя вырабы, зробленыя з дапамогай розных тэхнічных прыёмаў.