Анонс віктарыны “100 гадоў – 100 пытанняў”

Вярнуцца да падзей
8 красавік

Сёлета наш музей адзначае 100-гадовы юбілей. З гэтай нагоды прапануем Вам паўдзельнічаць у нашай віктарыне “100 гадоў – 100 пытанняў”. Кожную пятніцу на сайце нашага музея grodno-museum.by будуць публікавацца дзесяць пытанняў па розных тэмах: гісторыя нашага музея, гісторыя нашага горада, культура, літаратура, археалогія, прырода і інш. Усяго 10 блокаў, усяго 100 пытанняў.

Ужо ў гэтую пятніцу, 10 красавіка, вас чакае першы блок з 10 пытанняў, які з’явіцца на нашым сайце ў 17.00.

Тры ўдзельнікі, якія правільна і хутчэй за астатніх адкажуць на пытанні кожнага блока, па выніках віктарыны, атрымаюць падарункі ад музея.

Сачыце за актуальнай інфармацыяй у сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце нашага музея. Не прапусціце пачатак віктарыны, дзяліцеся спасылкай на пытанні з сябрамі, удзельнічайце, перамагайце і атрымлівайце падарункі!