З 21 лістапада 2026 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы пачне працу часовая экспазіцыя з фондаў музея “Куфар – дзявочы скарб”.
На часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены экспанаты з этнаграфічных калекцый музея, асноўную частку з якіх складаюць прадметы, што з’яўляліся пасагам нявесты, які яна вырабляла сваімі рукамі і захоўвала ў куфры да самага вяселля.
Пасаг складалі ільняныя тканіны, адзенне, коўдры, настольнікі, ручнікі, посцілкі, падзоры і іншае. У часовую экспазіцыю будуць уключаны прылады працы для апрацоўкі ільну і ткацтва: трапалка, грэбень, шчотка, прасніца, верацёны, матавіла, сноўніца, калаўрот.