Археалагічная практыка на Старым замку

Вярнуцца да падзей
12 Ліпень

У ліпені традыцыйна студэнты І курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праходзяць археалагічную практыку. У гэтым годзе яны дапамагаюць музейным археолагам у раскопках на тэрыторыі Старога замка. Хлопцы выконваюць земляныя работы, а дзяўчаты дапамагаюць у камеральнай апрацоўцы знаходак: мыюць, сушаць,  шыфруюць знаходкі, падбіраюць фрагменты керамікі, каб скласці адзін прадмет. Практыка студэнтаў прадоўжыцца да 21 ліпеня.