У Новым замку падпісаны Заключны пратакол праверкі праходжання беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы

Вярнуцца да падзей
19 Ліпень

18 ліпеня ў Новым замку адбылася цырымонія падпісання Заключнага пратакола праверкі праходжання беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы на пагранічных водных участках і сумеснага кантрольнага агляду пагранічных знакаў. Падпісалі дакумент з беларускага боку – начальнік упраўлення дэлімітацыі і дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы Дзяржпагранкамітэта Уладзімір Каваленка і з польскага боку – начальнік аддзела пагранічнага супрацоўніцтва ўпраўленна Галоўнай камендатуры памежнай варты Польшчы Дарыуш Гурэцкі. Прысутнічалі члены і эксперты сумеснай беларуска-польскай камісіі, пасол па асобых даручэннях МЗС Ігар Мілідовіч і віцэ-консул Польшчы ў Гродне Анджэй Рачкоўскі.