Экскурсіі па выставе “Хтосьці хавае, хтосьці знаходзіць…”

Вярнуцца да падзей
7 Ліпень

У суботу, 7 ліпеня ў Сенатарскай зале Новага замка прайшлі бясплатныя экскурсіі для ўсіх жадаючых па выставе “Хтосьці хавае, хтосьці знаходзіць…”, якія правёў аўтар выставы, гісторык Андрэй Вашкевіч. Экскурсія выклікала вялікую цікавасць з боку наведвальнікаў музея, як дарослых, так і дзяцей, таму адбыліся не адна, як планавалася, а некалькі экскурсій.

А ўсім жадаючым наведаць выставу, нагадваем, што выстава працуе ў Сенатарскай зале Новага замка з 10:00 да 18:00 (каса – да 17:30) кожны дзень, акрамя панядзелка. Кошт квіткоў: дарослы – 4 рублі, студэнты, пенсіянеры – 3 рублі, школьнікі – 2 рублі. Таксама можна замаўляць і тэматычныя экскурсіі. Даведкі па тэл.: 71-86-88, 71-86-95.