Выстава “Хтосьці хавае, хтосьці знаходзіць”

Вярнуцца да падзей
1 Ліпень

Ужо з суботы 30 чэрвеня ў Новым Замку можна наведаць унікальную ВЯЛІКУЮ ВЫСТАЎКУ СКАРБАЎ пад назвай “Хтосьці хавае, хтосьці знаходзіць”. На выстаўцы ўпершыню за ўсю гісторыю Гродна выстаўлены каля трыццаці скарбаў, знойдзеных у Гродне і на Гродзеншчыне. Гэта і антычныя манеты са срэбра, і сярэднявечная зброя, і золата, схаванае ў гродзенскім гетта ў гады апошняй вайны. Разынка экспазіцыі – унікальны мінскі скарб, ласкава прадастаўлены Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь у Мінску. ТАКОЙ КОЛЬСКАЦІ КАШТОЎНЫХ РЭЧАЎ, сабраных разам, вы яшчэ не бачылі. Чакаем вас у Новым Замку. Білеты: дарослы – 4 рублі, студэнты, пенсіянеры – 3 рублі, школьнікі – 2 рублі. Таксама можна замаўляць і тэматычныя экскурсіі.