Часовая экспазіцыя “З гісторыі еўрапейскага фарфору”

Вярнуцца да падзей
24 Верасень

24 верасня з 16.00 у Авальнай зале Новага замка пачынае работу часовая экспазіцыя “З гісторыі еўрапейскага фарфору”.

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей сумесна з таварыствам з абмежаванай адказнасцю “Дзеля цябе” да ўвагі наведвальнікаў прадстаўляюць яскравую калекцыю фарфоравых вырабаў. Сярод якіх – посуд для паўсядзённага ўжытку, рэдкія і каштоўныя эксклюзіўныя прадметы ад вытворацаў з Германіі, Францыі, Англіі, Даніі, Нідэрландаў, Чэхіі, Расіі і Кітая. Пачэснае месца ў часовай экспазіцыі займаюць вырабы славутай Майсенскай мануфактуры.

Шчыра запрашаем!

Часовая экспазіцыя працуе па адрасе: г.Гродна, вул. Замкавая, 20 (Новы замак).

Час працы: 10.00 – 19.00 (каса да 18.00), выходны – панядзелак.

Кошт уваходнага квітка – 1 рубель.