Дабрачынны аўкцыён

Вярнуцца да падзей
23 снежань

21 снежня 2017 года ў Новым замку адбыўся дабрачынны аўкцыён. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей сумесна з Гродзенскім дзіцячым хоспісам правёў аўкцыён у падтрымку маленькай Дашы Кавалеўскай. Дзяўчынка Даша, якой хутка споўніцца 2 гады, з мая 2017 года знаходзіцца ў рэанімацыі, паколькі не можа самастойна дыхаць. Каб яна магла жыць дома, побач з бацькамі, ёй патрэбен апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. На аўкцыёны на продаж былі выстаўлены мастацкія творы. Сабраныя сродкі перададзены бацькам Дашы Кавалеўскай. Перад сабраўшыміся выступілі музыканты.