Адкрыццё выставы “Перадсвяточная казка”

Вярнуцца да падзей
24 снежань

З 22 снежня 2017 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы працуе навагодняя выстаўка “Перадсвяточная казка”, падрыхтаваная гродзенскімі народнымі майстрамі. Экспазіцыя выстаўкі  змяшчае жывапісныя творы, вышываныя працы, дэкаратыўныя керамічныя пано, цацкі, тэкстыльныя вырабы,  навагоднія карнавальны маскі, паштоўкі, сувеніры, а таксама традыцыйныя елачныя цацкі савецкіх часоў, навагоднія значкі і інш.

Чарадзейную атмасферу калядавання – адной з самых яркіх народных традыцый, што дайшла да сучаснасці, – перадае жывапісная праца “Каляда”А.А.Коршун.

Прымушаюць акунуцца ў дзівосны свет навагодняга маскараду змешчаныя на выстаўцы аўтарскія лялькі: “Чырвоны капялюшык”, “Венецыянка”, “Матылёк”, “Герда”, “П’еро”, “Ружа-Каламбіна”, “Фея”, “Вяснянка”, “Знакі задыяка” майстрых Н.П.Кунцэвіч, В.В.Дудко, А.М.Шылко, А.А.Нікіцінай, І.В.Сотнікавай, Н.Л.Мяркулавай, А.І.Анціпінай, А.У.Ражанкевіч, А.Г.Вішняковай, І.Г.Бяленка, І.У.Вараб’ёвай.

Сярод змешчаных у экспазіцыі прац вылучаецца алмазная вышыўка “Зімовы пейзаж” Т.А.Якаўлевай. Майстрыха робіць выкладку стразамі маляўнічай карціны па схеме вышыўкі крыжам. Створаны твор вылучаецца сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю.

Выстаўка працуе з 22.12.2017 г. штодзённа (акрамя панядзелка)

з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37

Музейны занятак (група 25 чалавек) – 5.00 руб.

Уваходныя білеты для школьнікаў – 30 кап.

Тэлефон для даведак 72 – 16 – 69