“Каляды ў Новым замку”

Вярнуцца да падзей
20 снежань

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў у нашым музеі прайшло тэатралізаванае мерапрыемства “Каляды ў Новым замку”.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб традыцыйнай страве – Куцці (кашы, якую гатуюць напярэдадні свята Ражства Хрыстова), пазнаёміліся з каляднымі песнямі і варажбой, сустрэліся з персанажамі: Казой, Чортам, Мядзведзем, а таксама размалявалі сваімі рукамі цацкі з ваты і калядныя віншавальныя паштоўкі.