Выстаўка “Каляды ідуць – зорку нясуць”

Вярнуцца да падзей
20 снежань

З 16 снежня 2023 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Каляды ідуць – зорку нясуць”, прысвечаная гісторыі святкавання Каляд і Новага года. Выстаўка створана на аснове фондавых калекцый музея і прыватнага збору калекцыянера паштовак Л.Ліс.

У беларускай народнай традыцыі Каляды святкаваліся заўжды ўрачыста. Дні і вечары праходзілі са спевамі калядак, сустрэчамі і гульнямі. У такія “шчодрыя дні” ад хаты да хаты хадзілі каляднікі, пераапранутыя ў розныя персанажы (Казу, Мядзведзя, Бусла, Чорта, Цыгана). Каляднікі ладзілі імправізаваныя сцэны, спявалі, танцавалі, жадалі гаспадарам здароў’я, багацця, сямейнага ладу, за што атрымлівалі пачастункі.

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены святочныя вышываныя ручнікі, тканыя абрусы, посцілкі, калядныя маскі і саламяныя калядныя ўпрыгожванні майстроў Т.Блудавай, А.Лось, Л.Блохавай, мастацкія роспісы на шкле Л.Зайцавай, керамічнае пано і цацкі майстроў Л.Шпектаравай, С.Круглаполавай і М.Шапіленкі, тэкстыльные вырабы А.Чумрай, пано “Каляды” гродзенскага гуртка вышыўкі “Паэзія ў нітках”, а таксама выцінанкі з серыі “Каляды” Т.Нікіцік.