Музей пад новым ракурсам

Вярнуцца да падзей
6 жнівень

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей прыняў удзел у штогадовым конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі сярод арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі сферы культуры. Конкурс накіраваны на фарміраванне экалагічнай пісьменнасці і беражлівых адносін насельніцтва да прыроды праз стварэнне і ажыццяўленне праектаў па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі.

Прапануем вашай увазе відэа, у якім вы зможаце ацаніць працу супрацоўнікаў нашага музея, і ў той жа час атрымаць “кветкавую тэрапію”. Бо ні для каго не сакрэт, што існуе унікальная тэрапія, якая грунтуецца на сузіранні свежых жывых раслін. Прыемнага прагляду!