Адкрыццё – адбылося!

Вярнуцца да падзей
7 жнівень

6 жніўня ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё рэспубліканскай выставы “Арт-панарама-2021. Маладыя мастакі Беларусі”. Сёмы год выстава прадстаўляе панараму відаў выяўленчага мастацтва, злучае самыя яркія і творчыя працы, выкананыя ў розных жанрах, стылістыцы, тэхніках.

У выставе прымаюць удзел 40 мастакоў з розных гарадоў Беларусі: Гродна, Мінск, Брэст, Магілёў, Гомель. Адной з мэтаў праекта з’яўляецца пошук новых імёнаў маладых мастакоў. У “Арт-панараме-2021” упершыню дэманструюць сваю творчасць 24 маладыя творцы, якія раней не прымалі ўдзел у выставе.

Запрашаем усіх аматараў сучаснага мастацтва наведаць выставу!