9 жніўня адзначаецца Сусветны дзень кнігалюбаў.
З гэтай нагоды запрашаем дзяцей і дарослых на мерапрыемства «Сакрэты кніжных старонак».
Вы даведаецеся пра тое, як выглядалі кнігі ў старажытнасці: каменная кніга, папірусная кніга, кнігі на бяросце і на скуры.
Працягам праграмы мерапрыемства стане майстар-клас, падчас якога кожны зможа зрабіць аўтарскую закладку ў тэхніцы скрапбукінг.
Запрашаем усіх, хто любіць чытаць, цікавіцца гісторыяй і хоча правесці выхадныя ў музеі творча і пазнавальна!
9 жніўня
Пачатак у 14.00
Новы замак
Папярэдні запіс па тэл.:
71-86-88
+375 (29) 61-48-235 (А1)
+375 (29) 776-65-88 (МТС)
Кошт: 10 руб. (дарослыя)
5 руб. (школьнікі)