31 ліпеня ў наш музей завітаў госць з Масквы – Іван Паўлавіч Давыдаў, доктар філасофскіх навук, дацэнт, прафесар кафедры філасофіі рэлігіі і рэлігіязнаўства філасофскага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава. Ён падараваў у навуковую бібліятэку музея навуковыя выданні, падрыхтаваныя маскоўскімі даследчыкамі. Расійскія вучоныя падарожнічаюць па Гродзеншчыне і знаёмяцца з гісторыяй нашага краю.

