Паважаныя жыхары і госці горада Гродна. Рады паведаміць, што 16 мая адбудзецца Ноч у музеі. У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана магіі творчасці У. Шэкспіра.
Урачыстае адкрыццё мерапрыемства “Магія Шэкспіра” адбудзецца ў Новым замку ў 19.30. Запрашаем усіх пагрузіцца ў чароўны свет фей і эльфаў. Будзем рады, калі вы прыйдзеце ў тэматычных касцюмах.
Загадзя набыць квіткі на мерапрыемства можна ТОЛЬКІ ў касе Драматычнага тэатра (вул. Маставая, 35) з 5 мая.
Каса тэатра працуе:
панядзелак – нядзеля 09.30-20.15 (магчымыя тэхналагічныя перапынкі па 15 хвілін кожныя 2 гадзіны).
16 мая квіткі можна будзе набыць у касе Новага замка (каса працуе з 19.00 да 22.00).
Звярніце ўвагу, што на некаторыя актыўнасці колькасць месцаў абмежаваная і патрэбны ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС.
Запісацца можна па тэлефонах: 8(0152)718688/ 550608, +375(29)7766588/5432441 або пішыце нам у Instagram.
Кошт квіткоў:
20 руб. – школьнікі
35 руб. – дарослыя
85 руб. – квіток + майстар-клас па фларыстыцы
