Майстар-клас для дзяцей “Лета і птушкі”

Вярнуцца да падзей
3 Чэрвень

2 чэрвеня ў Новым замку ў рамках выставачнага праекта “Пустая клетка” адбыўся майстар-клас для дзяцей “Лета і птушкі”. У ім прынялі ўдзел выхаванцы ДУА “Панямуньскага дзіцячага дома г. Гродна”, а правяла майстар-клас мастак, выкладчык УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, сябра Саюза дызайнераў Рэспублікі Беларусь – Ніна Мікалаеўна Чураба. Пад кіраўніцтвам Ніны Мікалаеўны дзеці пазнаёміліся з рознымі жывапіснымі тэхнікамі і самі намалявалі фантастычных птушак, а таксама зрабілі жураўлікаў-арыгамі.