Адкрыццё выставы “Пустая клетка” ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
2 Чэрвень

1 чэрвеня ў Сенатарскай зале Новага замка пачаў сваю працу выставачны праект “Пустая клетка”, які прысвечаны вобразу птушкі ў выяўленчым мастацтве. Праект прапануе гульню з прасторай і сімволікай вобразу птушкі. ПТУШКА — агульнапрыняты сімвал свабоды. Процілеглы сімвал свабоды – клетка. …яна была і застаецца пустой. Месца птушкі – вольна лунаць у нябёсах.

У канву візуальнай прасторы выставачнага праекта «Пустая клетка» ўплецены творы розных відаў выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, скульптура, кераміка, мастацкае шкло, арт-аб’екты. Праз іх удзельнікі праекта, сучасныя беларускія мастакі, прапануюць сваё мастацкае бачанне, сваю аўтарскую інтэрпрэтацыю вобраза птушкі. Творы розных аўтараў, з’яднаныя адной тэмай, вызначаюцца ў арганічную прастору, прасякнутую сімволікай і алегарычнымі паняццямі, якія звязаны са знакавым вобразам птушкі. Голуб, крумкач, сава, певень, сіняя птушка і многія іншыя птушкі – галоўныя героі дзеяння… Разуменне знака птушкі дапаможа паразважаць пра блізкасць і адначасова аддаленасць для чалавека такіх паняццяў, як неба, палёт, свабода, альбо проста выкліча жаданне даўжэй затрымаць позірк на небе…зрабіць крокі на кірунку ўверх.

Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00. Каса працуе да 17:30.

Адрас: Новы Замак, Замкавая, 20.

Тэл. 8 (0152) 74-32-94; 8 (0152) 74-33-60