Майстар-клас па роспісе гіпсавых фігур

Вярнуцца да падзей
1 Чэрвень

31 мая напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у Новым замку адбыўся майстар-клас па роспісе гіпсавых фігур.

Дзеці з захапленнем размалёўвалі фігуркі, эксперыментавалі з колерамі і ўвасаблялі ўласныя творчыя ідэі. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і радаснай атмасферы, напоўненай усмешкамі і натхненнем.

Такія сустрэчы дапамагаюць раскрываць творчыя здольнасці дзяцей і робяць наведванне музея яшчэ больш цікавым і запамінальным. Дзякуем усім удзельнікам за цудоўныя работы і выдатны настрой!