У межах рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа № 6 г.Гродна” наведалі Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Падчас мерапрыемства “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)” яны пазнаёміліся з гісторыяй музейнага кнігазбору і асобамі, што спрычыніліся да яго фарміравання, на свае вочы ўбачылі рарытэтныя выданні XV–XVIII стст., якія з’яўляюцца гонарам кніжнай калекцыі музея.
Школьнікі таксама пазнаёмілася з экспазіцыямі “Генацыд беларускага народа на Гродзеншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны” і “Гродзеншчына ў 2-й палове ХХ – ХХІ ст.”. Навуковыя супрацоўнікі музея прадэманстравалі навучэнцам сучаснае інтэрактыўнае абсталяванне, якім забяспечаны пабудаваныя экспазіцыі.