Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін у Новым замку

Вярнуцца да падзей
19 красавік

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін традыцыйна адзначаюць 18 красавіка, пачынаючы з 1984 года. Для таго, каб звярнуць увагу людзей на праблемы захавання і абароны гісторыка-культурнай спадчыны, у рамках Міжнароднага дня помнікаў праводзяцца розныя знакавыя мерапрыемствы, у тым ліку канферэнцыі, якія тычацца пытанняў захавання помнікаў, а таксама арганізуюцца экскурсіі па гістарычных мясцінах.

Так, 18 красавіка ў нашым музеі адбыліся бясплатныя экскурсіі “Новы замак. Падзеі і лёс”, прысвечаныя гісторыі пабудовы каралеўскага палаца і тым значным падзеям, якія ў ім адбываліся.

Экскурсіі правяла вядучы навуковы супрацоўнік Кацярына Галота.