Віншуем з Вялікаднем!

Вярнуцца да падзей
17 красавік

З усіх вялікіх свят царкоўнага года найбольш старажытнае, урачыстае і радаснае – гэта светлае свята Уваскрасення Хрыстова. Вялікдзень не мае каляндарнага дня, а надыход яго разлічваецца кожны год і звязаны з вясновай поўняй.
Павіншаваць у гэты дзень варта абсалютна ўсіх словамі: “Хрыстос уваскрэс!”.
Сустрэчны адкажа: “Сапраўды ўваскрэс”. Патройны пацалунак таксама ставіцца да абрадавых прывітанняў. Традыцыйна ў Вялікдзень частуюць кулічамі, яркімі фарбаванымі яйкамі, цукеркамі.
Наш музей віншуе Вас з Вялікаднем! Жадаем святла і дабра, дастатку і росквіту, веры і кахання. Міру і шчасця дому Вашаму, Вам, Вашым родным і блізкім. Хрыстос уваскрэс!
Раім звярнуць увагу на паштоўкі з калекцыі фондаў нашага музея, якія прысвечаны гэтаму святу.