Міжнародны дзень роднай мовы

Вярнуцца да падзей
23 люты

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 22 лютага ў Новым замку адбылася экскурсія-знаёмства для замежных студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта з розных краін: з Туркменістана, Шры-Ланкі, Ірана, Нігерыі, Джыбуці і Мальдыўскай Рэспублікі. Экскурсавод сустрэла ўсіх па-беларуску, а кожны студэнт у адказ прывітаўся і распавёў пра сябе на сваёй роднай мове.

Экскурсія была праведзена на беларускай мове.