Навіна праекта

Вярнуцца да падзей
23 люты

Рабочая група Праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Будаўніцтва рэгіянальных Цэнтраў даследаванняў і захавання помнікаў” рэгулярна праводзіць сумесныя сустрэчы з рэстаўратарамі Цэнтра па абмеркаванні тэхнічных характарыстык рэстаўрацыйнага абсталявання, якое плануецца набыць у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020”.

Праект рэалізуецца Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем у партнёрстве з Падляшскі музеем у Беластоку (Рэспубліка Польшча). Накіраваны на стварэнне па абодва бакі мяжы двух аналагічных Цэнтраў даследаванняў і захавання аб’ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны. Агульны бюджэт праекта складае 1 341 982,36 еўра, бюджэт беларускага боку 552 267 еўра.