Якія ювелірныя вырабы ў модзе? Што насіць у наступаючым сезоне? Адказ на гэтыя пытанні ў прамым сэнсе гэтага слова знайшлі нашыя археолагі. Праўда, модныя тэндэнцыі наўрад ці будуць актуальнымі для нас, бо датуюцца 14 і нават 12-13 стст. На Старым замку, на месцы археалагічных раскопак, былі знойдзены ювелірныя вырабы, якія ўпрыгожвалі колішных жыхарак нашага горада:
пярсцёнкі
фрагмент накладкі на ўпрыгажэнне
шкляная пацерка
фрагмент шклянога бранзалета