Музейныя супрацоўнікі прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася ў Нясвіжы

Вярнуцца да падзей
31 Кастрычнік

28 кастрычніка 2022 г. у Нясвіжы адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Захаванне гістарычнай памяці і фарміраванне грамадзянскай пазіцыі. Вопыт і перспектывы музейнай работы”.

Нашы супрацоўнікі прынялі ў ёй актыўны ўдзел. Дырэктар музея Ю.В.Кітурка пазнаёміў удзельнікаў канферэнцыі з канцэпцыяй стварэння будучай экспазіцыі ў палацы гродзенскага Старога замка. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.І.Саўчук прааналізавала водгукі, якія пакінулі наведвальнікі пасля знаёмства з экспазіцыяй Старога замка. Навуковы супрацоўнік А.І.Грэсь падзяліўся вопытам стварэння экспазіцыі “Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Гродзеншчыны. 1941–1944 гг.”. Старшы навуковы супрацоўнік К.В.Арабей расказала пра вопыт правядзення традыцыйнага мастацкага праекта “Арт-панарама”.