Дзень Святога Губерта ў музеі

Вярнуцца да падзей
3 Лістапад

Штогод 3 лістапада ў некаторых еўрапейскіх краінах адзначаецца Дзень Святога Губерта.

Губерт – агульнахрысціянскі святы, ушаноўваецца і каталіцкай, і праваслаўнай царквой, лічыцца апекуном паляўнічых, матэматыкаў, оптыкаў, механікаў.
Акрамя таго, Святы Губерт лічыцца апекуном нашага слаўнага горада Гродна. На гербе Гродна – менавіта алень Губерта: паміж яго рагамі ззяе залаты крыж – сімвал ісціны, веры, чысціні помыслаў і мудрасці.

З мэтай зрабіць святкавання Дня Святога Губерта традыцыяй, супрацоўнікі музея правялі мерапрыемства для выхаванцаў Панямуньскага дзіцячага дома. Юным гледачам распавялі пра жыццё Губерта, а таксама паказалі батлейку “Легенда Святога Губерта”.

На тэматычнай выставе былі прадстаўлены экспанаты з фондаў музея: ваза 18 ст. з выявай Губерта з аленем і сабакамі, герб горада, паштоўкі і сувеніры з выявай герба.