На Старым замку знойдзены хваставік міны

Вярнуцца да падзей
28 сакавік

Сёння падчас прац па разборцы даху над прыбудовай да ўязной вежы быў знойдзены хваставік міны часоў Другой  сустветнай вайны. Выкліканы атрад па размініраванні праверыў, што хваставік не прадстаўляе пагрозы, і перадаў яго у музей. Магчыма, калісьці гэта быў жарт Колі-бляхара, які крыў дах у 1948 г.