Далучайцеся да Сусветнай акцыі «Гадзіна Зямлі»

Вярнуцца да падзей
20 сакавік

24 сакавіка 2018 года з 20.30 да 21.30 – Гадзіна Зямлі.
Гадзіна Зямлі – гэта штогадовая міжнародная акцыя, арганізаваная Сусветным фондам дзікай прыроды, якая ладзіцца штогод у адну з апошніх субот сакавіка.
Акцыя заключаецца ў тым, што ў гэты дзень у прызначаны час людзі ў розных краінах свету на адну гадзіну адключаюць святло і іншыя электрапрыборы. Сэнс акцыі — прыцягнуць максімальна шырокую ўвагу ўсёй сусветнай супольнасці да праблемы змянення клімату нашай планеты і іншых экалагічных праблем.
Заклікаем таксама далучыцца да дадзенай акцыі і 24 сакавіка 2018 года з 20.30 да 21.30 выключыць у Вашым доме электрычныя лямпачкі і пайсці пагуляць з сябрамі пад зоркамі або запаліць свечкі і атрымаць асалоду ад кубачка гарбаты.