Адкрыццё персанальнай выстаўкі гродзенскага мастака Віталія Аркадзьевіча Кандраценкі

Вярнуцца да падзей
14 снежань

14 снежня ў Авальнай зале Новага замка адбылося адкрыццё персанальнай выставы Віталія Кандраценкі “Маё Прынёманне”. Выстаўка прымеркавана да 70-гадовага юбілею мастака. Асноўны жанр у творчасці аўтара – гарадскі і сельскі пейзаж. Праз свае творы мастак знаёміць гледача з уласным успрыняццем роднага гораду. Адлюстроўваючы на мастацкіх палотнах утульныя, камерныя вулачкі горада, аўтар перадае асаблівы лірычны настрой.

Саракагадовы творчы шлях В.А.Кандраценкі прадстаўлены на экспазіцыі выстаўкі карцінамі, з дапамогай якіх можна прасачыць, як змяняўся горад: “Новабудоўлі ў г. Гродна”, “Савецкая плошча”, “Сакавік у г. Гродна”. Аўтар запрашае “прагуляцца” па знаёмых усім вуліцах горада, узгадаць, як яны выглядалі раней. Такія творы выклікаюць у гледача настальгічныя пачуцці па незваротным, але незабыўным мінулым.

Творы мастака знаходзяцца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыіі рэлігіі, Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек”, Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі.

Кошт білетаў:

  • ▪️для школьнікаў — 1 рубель 00 капеек.
  • ▪️для студэнтаў і пенсіянераў — 1 рубель 50 капеек.
  • ▪️для астатніх наведвальнікаў — 2 рубля 00 капеек.